«Беларуская рулетка». Як дзяржава знішчае незалежныя прафсаюзы


Дзевяць месяцаў таму ў менскім офісе прафсаюзу РЭП адбыўся ператрус. Адразу пасля якога было абвешчана аб узбуджэнні крымінальнае справы супраць лідара і бухгалтэра арганізацыі Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Іх вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. Праваабаронцам жа гэтая справа да болю нагадвае гісторыю з лідарам арганізацыі «Вясна» Алесем Бяляцкім.

«Машына працуе, машына добра адладжаная, але мы будзем падтрымліваць нашых калегаў усімі спосабамі», – заяўляе Аляксандр Ярашук.

Старшыня і намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч у студыі «Белсату» разважаюць пра тое, ці можна нейкім чынам дагрукацца да тых, хто ўсчаў гэты працэс.