Сальдa Замежныя інвестары баяцца беларускай АЭС


Канцэпцыя энергетычнай бяспекі прадугледжвае развіццё выкарыстання мясцовага паліва і будаўніцтва АЭС. Пры гэтым узвядзенне станцыі становіцца перашкодаю для альтэрнатыўнай энергетыкі. Без інвестыцыяў яна развіцца не можа. А буйныя заходнія кампаніі не спяшаюцца ўкладваць грошы ў Беларусь, паколькі атамная энергетыка істотна зменіць сітуацыю на рынку.

За год нашая краіна спажывае 38 мільярдаў кілават гадзінаў электрычнасці. Пры гэтым унутры Беларусі генеруецца 34 млрд кілаватгадзінаў. Праблема ж у тым, што для вытворчасці гэтай электраэнергіі 80 % усіх паліўных і энергетычных рэсурсаў набываюцца за мяжою. Каб змяніць сітуацыю неабходная мадэрнізацыя энергетычнай галіны. Патэнцыял для гэтага ёсць.

Будаваць АЭС Беларусь пачала, каб дыверсіфікаваць пастаўкі паліва. Але на самой справе наша краіна будзе залежыць ад сыравіны з Расеі. Пры гэтым ужо сёння праз альтэрнатыўныя крыніцы выпрацоўваюць каля 108 мегават электрычнасці. Але патэнцыял пры яго развіцці – больш за 50 % ад агульнай колькасці, якая сёння патрэбная краіне.

Таксама ў выданні: Прамысловасць не дае рады. Усё больш прадпрыемстваў працуюць у мінус. Выйсце з сітуацыі ёсць, але ў выніку можа павялічыцца беспрацоўе. Крок складаны, але неабходны.

Глядзі таксама
Каментары