Беларуска з Кобрына выйшла на пенсію і жыве ў Партугаліі


Глядзіце другі сюжэт ад 7:00 хвіліны

Як беларусу пражыць на пенсію ў маляўнічым горадзе Сінтра на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну? Пра гэта – у другім сюжэце праграмы «Беларускі свет».

У Партугаліі Галіна, былая жыхарка Кобрына, карыстаецца псеўданімам Гала Ворм. Яна паспела пажыць у розных краінах свету, але Партугалію лічыць самаю камфортнай для пенсіянераў, прынамсі ў Еўропе. Тут добрае сацыяльная падтрыманне – грошай хапае не толькі на жыццё, але і на падарожжы. Але для нашай гераіні турызм – не толькі захапленне, але і падпрацоўка. Для замежных турыстаў яна ладзіць экскурсіі па горадзе, які стаў яе другою радзімай.

Іншыя тэмы праграмы:

  • На што можна атрымаць грант ад Беларускай фундацыі імя Крачэўскага ў Нью-Ёрку?
  • Фільм пра слухачоў «Падляскага канцэрту пажаданняў».

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu