Беларуска, падобная да Скарлет Ёхансан, марыць пра «Оскар»


Віялеце Банковіч 12 гадоў, яна не можа хадзіць, затое цудоўна малюе і хоча стаць мультыплікатарам.

Дзяўчынка перамагае ў мастацкіх конкурсах, але ні ў школу, ні ў творчы цэнтр хадзіць не можа. У Віялеты – спінальная цягліцавая атрафія: генетычная хвароба, што перашкаджае нармальна рухацца. Цяпер ёй неабходны электравазок з вертыкалізатарам, які дапаможа станавіцца на ногі ды самастойна перамяшчацца. Электравазок каштуе больш за 12 тысяч еўраў – такіх грошай у сям’і няма, таму яны звяртаюцца па нашую дапамогу. А пакуль што мама носіць Віялету на руках.

Дапамагчы Віялеце можна, паклаўшы грошы тэлефонны рахунак life +375255332041 або на дабрачынныя рахункі.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле №601 ААТ «АСБ Беларусбанк», г.Маладзечна, вул.Прытыцкага, 13:

Беларускія рублі: транзітны рахунак 3819382105556 на дабрачынны рахунак 000034 у філіяле 601 / аперацыйная служба філіяла, бестэрміновы.

Долары ЗША: транзітны рахунак 3819382108407 на дабрачынны рахунак 000108 у філіяле 601 / аперацыйная служба філіяла, бестэрміновы

Еўра: транзітны рахунак 3819382108407 на дабрачынны рахунак 000026 у філіяле 601 / аперацыйная служба філіяла, бестэрміновы

Расейскія рублі: транзітны рахунак 3819382108407 на дабрачынны рахунак 000025 у філіяле 601 / аперацыйная служба філіяла, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу: Банковіч Таццяна Аляксандраўна, збор сродкаў на лячэнне непаўналетняй дачкі Банковіч Віялеты Вітальеўны.

Карта Беларусбанка: 4255 2000 3633 5263 да 04/17

Адрас для паштовых пераводаў:

222306, г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 74а-10

Банковіч Таццяне Аляксандраўне.

Таксама ў выданні:

Маладзёны, якія прысвяцілі сябе дзецям са складанымі лёсамі

Людзі, якія дапамагаюць дзецям са складанымі лёсамі кожны дзень. 30-цігадовы Ілля Круцель з жонкаю Галяю – адная з самых маладых пар у Беларусі, якая пастанавіла зрабіцца бацькамі-выхавальнікамі. Яны вядуць адзін з 260 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Беларусі.

Беларускія крыніцы – сакральныя помнікі з цудадзейнаю сіл

З даўніх часоў беларусы вераць у цудадзейную сілу крынічнае вады і шануюць месцы, дзе б’юць з зямлі водныя ключы. Нярэдка энтузіясты бяруцца адраджаць старадаўнія традыцыі, звязаныя з вясковымі крыніцамі. Беларускія крыніцы – нашыя сакральныя помнікі, якія варта захоўваць. На шчасце, ёсць у краіне добраахвотнікі, як, напрыклад, краязнаўца і фермер з вёскі Свержань Рагачоўскага раёну, якія добраўпарадкоўваюць мясцовую святыню

Віктар Залацілін – мастак, нізкі ростам, але вялікі душою

Мясціны, далёкія ад вялікіх гарадоў, дакументуе на сваіх карцінах Віктар Залацілін. Мастаку 61 год, ягоны рост – толькі 1,32 метра. Рост не перашкодзіў яму атрымаць дзве вышэйшыя адукацыі ды пасяліцца ў Менску. Аднак Віктара моцна цягнула да каранёў. Таму ён пакінуў сталічную кватэру з усімі выгодамі і перабраўся ў родную вёску Купіск, дзе змог заняцца тым, што яму па душы.