Беларуска ладзіць у Мілане калядныя фотасесіі


Жэня Броджы жыве ў Мілане ўжо сем гадоў і працуе фатографам.

Напярэдадні Калядаў яна арганізоўвае адмысловыя святочныя фотасесіі. Нашая карэспандэнтка, Кацярына Маркавец, завітала ў імправізаваную фотастудыю, каб даведацца, ці проста зрабіць добры сямейны партрэт.

Паглядзіце на дом, у якім жыў аўтар эскіза бел-чырвона-белага сцяга

Беларускі патрыёт, дзеяч БНР і таленавіты архітэктар. Стагоддзе таму Клаўдзій Дуж-Душэўскі пакінуў у Коўне трывалы беларускі след.

Сёння ягоную дзейнасць даследуе доктар гісторыі Тамаш Блашчак– аўтар кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах». З гісторыкам Універсітэту Вітаўта Вялікага ў Коўне і працаўніком Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі сустрэўся Рафал Андрасюк.

Вуліца Міцкевіча і турма, дзе сядзеў Дубоўка: «беларускія» месцы ў Тбілісі

Аднойчы Вольга Градзінар пазнаёмілася ў сацыяльнай сетцы з грузінкай. Дзяўчыны пасябравалі ды дамовіліся: тая, якая першаю пабярэцца шлюбам, кліча сяброўку ў госці.

Прайшоў нейкі час і грузінская сяброўка Вольгі запрасіла яе на вяселле. Беларуска выканала абяцанне і апынулася ў Грузіі. Палюбіла краіну, доўгі час марыла сюды пераехаць і нарэшце здзейсніла задуманае! Цяпер яна кіруе суполкаю «Беларускія сябры», што яднае тамтэйшых беларусаў.

Журналістка Ганна Галёта ўзяла квіток да Тбілісі ды даведалася, якія грузінскія месцы ды рэчы нагадваюць нашай зямлячцы пра Беларусь.