Беларусь у 1939-м: радасць аб’яднання і горыч вайны


Насуперак савецкім падручнікам Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася не ў 1941-м, а ў 1939-м годзе.

Далучэнне да БССР Заходняй Беларусі, кароткая гісторыя беларускай Віленшчыны, «першыя саветы», а таксама з’яднанне беларусаў у адным сталінскім канцлагеры – усё ўмясцілася ў кароткі верасень 1939 г.

Яшчэ жывая памяць пра тыя падзеі і людзі, якія памятаюць «вызваленне» перасталі баяцца па прычынах вельмі сталага ўзросту пра іх гаварыць. Але якая ж розная беларуская памяць пра тое 17 верасня 1939 года!

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.