Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!


Паводле законаў Украіны, працадаўца мае плаціць замежнікам-нерэзідэнтам дзесяць мінімальных заработных плат, што зараз складае 1770 еўра. Ці атрымаецца ў беларуса Стаса Рыбачкіна атрымаць працу барысты ў Кіеве?

Натуральна, для такой высокай зарплаты трэба пастарацца – не кожны гаспадар кавярні можа запрапанаваць такія грошы. Але гэта не спыняе Стаса Рыбачкіна. У Беларусі ён стаў чэмпіёнам на кававым фэсце і мог лёгка знайсці працу на Радзіме, але паехаў у Кіеў. І прычына тут зусім не ў высокай зарплаце, а ў магчымасцях, якія дае сталіца Украіны.

Украінцы па праву ганарацца сваімі кававымі традыцыямі, якія сягаюць XVII ст. Стас вельмі высока ацэньвае кавярную культуру Кіева і не шкадуе пахвал.

«Нават калі ты не знаеш, куды зайсці і выпіць асабістую нейкую, вельмі смачную каву, ты заўсёды можаш зайсці і выпіць нешта даволі добрае. – кажа Стас. – Табе не трэба нават адказваць на пытанне «Дзе самая смачная кава ў Кіеве?» Ты можаш сказаць, дзе самая смачная кава каля таго месца, дзе ты знаходзішся. Гэта самае класнае.»

Стас актыўна пераймае вопыт дасведчаных барыстаў і барыстак, вучыца працаваць на найноўшым абсталяванні і хоча стаць акрэдытаваным барыстам міжнароднага ўзроўню.

Больш падрабязней пра пошукі працы, кавярную культуру Кіева і планы Стаса на будучыню глядзіце ў першым сюжэце праграмы.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як навучыцца слухаць сябе, займацца ўлюбёнай справай і нікуды не спяшацца? Святлана Малышэўская з грэцкага Карынфу паспрабавала розныя заняткі, ад настаўніцы танцаў да настаўніцы ёгі, і жыла ў розных краінах, ад Беларусі да Японіі. Паслухайце ейны аповед.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.