Барацьба з хатнім гвалтам: колькі сілы прыкласці дзяржаве?


Злачынства ў Лунінцы, калі п’яная кампанія перарэзала горла 8-месячнай дзяўчынцы, шакавала і справакавала новы віток дыскусіі вакол адрынутага ўладамі законапраекта аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Як папярэджваць злачынствы ў семʼях? І як у гэтым можа дапамагчы такое заканадаўства і ўмяшанне дзяржавы ў сямейныя дачыненні?

Кіраўнік Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі адзначае, што ёсць дзве крайнасці датычна ўспрымання праблемы хатняга гвалту. Адна: «Наканавальніцкае мысленне, што так заўжды было, такая чалавечая прырода, і што мы можам змяніць? Няпраўда: можам змяніць! Дзякуючы розным ініцыятывам і актывістам, якія спрабуюць памяняць сітуацыю». Рудкоўскі выступае за тое, каб перадусім праблемай займаліся кола сваякоў, грамадскія арганізацыі і царквы, а не дзяржава адразу забірала дзіця з сямʼі.

Якраз другая крайнаць – «рэвалюцыйны пафас, што трэба радыкальна змяніць грамадства. Бачым, што ў семʼях дзеіцца гвалт, то дадзім, напрыклад, такія паўнамоцтвы дзяржаве, што сямʼя стане фікцыяй..»..

Ці можна вызначыць набор сімптомаў, дастатковы для таго, каб прыняць рашэнне аб забіранні дзяржаўнымі органамі дзяцей з падазроных сем’яў? Бо лунінецкую сямʼю суседзі апісвалі як звычайную. Падрабязней пра гэта глядзіце ў перадачы «Размова дня» з вядоўцай Святланай Калінкінай і Пятром Рудкоўскім.