Балтыйскія інтрыгі Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Сёння ў праграме эксклюзіўнае інтэрв’ю з прэзідэнтам Латвіі. Больш пра тэмы:

Што прывязе ў Менск новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу?

У Менск прыехаў новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу Дырк Шубэль. На гэтай пасадзе ён заменіць немку Андрэю Віктарын, якая працавала ў Беларусі ад 2015-га года. Новы амбасадар – дасведчаная асоба, ён працаваў на аналагічнай пазіцыі ў Малдове, браў удзел у працы ініцыятывы «Усходняе партнёрства». На якім узроўні ўзаемных стасункаў пакідае Беларусь ужо былая амбасадарка, і якія выклікі стаяць перад новым дыпламатам? Ігар Кулей.

Беларускі шантаж. Навошта Лукашэнку дыялог з Літвой?

Літоўскі прэзідэнт Ґітанас Наўседа заяўляе пра намер выправіць дачыненні з Беларуссю і дзеля гэтага гатовы нават запрасіць Аляксандра Лукашэнку ў Вільню. Нагода для беларускага лідара не самая выгодная – перапахаванне парэштак антыцарскіх паўстанцаў і Кастуся Каліноўскага ў лістападзе ў сталіцы Літвы. Ці паедзе Лукашэнка ў Вільню, пры чым тут Астравецкая АЭС і латвійскія парты – Усевалад Шлыкаў.

Інтэрв’ю прэзідэнта Латвіі – «Белсату». Ці згуляе Лэвітс з Лукашэнкам у хакей?

Тым часам за ўвагу Беларусі, а дакладней за беларускі транзіт, змагаецца і Латвія. Латвійцы нават заявілі пра намер купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС. А таму Рыга настойліва запрашае Аляксандра Лукашэнку з візітам. Што збліжае нашыя краіны, і ці магчымы хакейны матч двух прэзідэнтаў? У «Прасвеце» эксклюзіўнае інтэрвʼю з прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Лэвітсам.

Бізуном і пернікам. Чаму суседзі аддаляюцца ад Расеі?

Нармальнае партнёрства з Расеяй выгаднае для ўсіх – дэманструе Уладзімір Пуцін сваім геапалітычным супернікам, перш за ўсё Украіне, у ваенны канфлікт з якой уцягнутая Масква, і Еўропе, з якой адкрытым застаецца пытанне эканамічнага эмбарга. У знешняй палітыцы Крамля ёсць і добрыя навіны. З іх і пачнем наш наступны сюжэт, але на гэтым не скончым. Юлія Цяльпук.

Рубэн Мэграб’ян: «Мы не нарадзіліся для абслугоўвання Масквы»

Арменія пасля рэвалюцыі імкнецца весці сваю замежную палітыку з улікам нацыянальных інтарэсаў. Чаму варта рабіць рэвалюцыю? Ці змяніла яна жыццё ў Арменіі? І як асобны гатэль стаў сімвалам старой сістэмы? Пра гэта Аліна Коўшык у Ерэване паразмаўляла з экспертам Армянскага інстытуту міжнародных дачыненняў і бяспекі Рубэнам Мэграб’янам.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.Балтыйскія інтрыгі Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык