Гарачы каментар «Бабіч збірае сваю каманду. Гэта механізм здзяйснення спецаперацыі па паглынанні Беларусі Расеяй»


Масква перадала Менску прапановы аб далейшай інтэграцыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, а сярод іншага, сказаў, што беларускі бок мусіць вызначыцца, што для яго прымальнае, а што – менш прымальнае.

Што ж такога прымальнага ці непрымальнага скіраваў Крэмль уладам Беларусі, пагаворым з журналістам, рэдактарам беларускай службы «ІнформНапалм» Дзянісам Івашыным:

«Мядзведзеў абсалютна выразна падкрэсліў фактычна ўжо падрыхтаваную «дарожную мапу» для Беларусі. Фактычна вядзецца пра інкарпарацыю ў склад так званай Саюзнай дзяржавы. Вядзецца пра абсалютную ліквідацыю суверэнітэту, незалежнасці Беларусі. І гэта, мы бачым, абсалютна акрэслена высокапасадоўцамі Расейскай Федэрацыі. У сярэдзіне снежня мінулага году Мядзведзеў на беларускай зямлі паўтарыў усе гэтыя наратывы. А значыць, яны ўжо выразна вырашылі працягваць, як я лічу, пэўным чынам крымскі сцэнар, працягваць неаімперскую палітыку Расеі. […]

Бабіч зараз узмацняе сваю каманду, 7 чалавек ён перацягнуў з Прыволжскай федэральнай акругі, якую ачольваў да займання пасады ў Беларусі. Пэўным чынам гэта такі сілавы блок, які абсалютна выразна будзе здзяйсняць неаімперскую палітыку ў Беларусі. Гэта механізм здзяйснення спецаперацыі па паглынанні Беларусі Расеяй. Ён ужо створаны і ўжо на нашай зямлі».

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Калаж з фота: Sergei Fadeichev, Alexander Shcherbak / TASS / Forum

 

Глядзі таксама
Каментары