Аварыя на фабрыцы ў Крычаве: вінаватых не знайшлі


Чаму ў Крычаве не шукаюць вінаватых?

У горадаўтваральным холдынгу «Крычаўцэменташыфер» за апошнія паўтара года скарацілі больш за тысячу працоўных. Але галоўнае – кіраўнікі вымушаныя былі прызнаць факт аварыі, што адбылася яшчэ ўначы 16 сакавіка. З вышыні 60 метраў абрынулася гарачая маса тэмператураю 700 градусаў. Былі пацярпелыя, але вінаватых да гэтага часу не знайшлі

Хакерспэйсы – клубы тэхнічнай творчасці

Хакерспэйсмайстэрня-клуб, дзе энтузіясты могуць займацца ўлюбёнаю справаю: няхай гэта будзе радыёаматарства, канструяванне, праграмаванне, мадэляванне ці нават мастацкая творчасць. Пра кірункі дзейнасці менскага хакерспэйсу, даведаемся з наступнага рэпартажу.

Алег Бембель, паэт са Свята-Успенскага жыровіцкага манастыра

У Нясвіжы, на паседжанні тутэйшага духоўна-асветніцкага цэнтру «Ноеў каўчэг» адбылася першая прэзентацыя новага паэтычнага зборніку «Апошняму беларусу». Аўтар – паэт, філосаф і музыка, 76-гадовы Алег Бембель, вядомы пад псеўданімам Зніч. Вось ужо 19 гадоў жыве ды стварае ў Свята-Успенскім жыровіцкім манастыры – пад імем айцец Іаан.

Міхась Дуброўка – рэпер-хрысціянін

Рэпер Міхась Дуброўка працуе электрыкам і кажа, што гэтая дзейнасць дапамагае яму спазнаць жыццё іншых людзей. Часам музыку натхняюць нечаканыя сустрэчы, і менавіта на працы нараджаюцца новыя песні.