Аўтары фільму пра Пуціна раскрылі сакрэт пра ягонае багацце – $ 40 млрд


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGU2lQOTFSbzM2RlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Паказаць сапраўдны размах карупцыі ў Расеі. Заходнія медыі ўсё часцей звяртаюцца да гэтай, далікатнай для расейскіх уладаў, тэмы.Тэмп задаюць брытанскія медыі. Пасля фільмаў пра элітную нерухомасць расейскіх чыноўнікаў на Туманным Альбіёне, ды анонс антыкарупцыйнага расследавання Навальнага пра генпракурора Чайку, Бі-Бі-Сі бʼе ўжо ў самога Пуціна.

УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭЗІДЭНТ РФ:«Шчыра кажучы, я нават не ведаю, які ў мяне заробак. Прыносяць, складваюць, я яе на рахунак адпраўляю, нават не лічу».

Затое лічаць у Мінфіне ЗША. І не толькі заробак. У фільме Рычарда Білтана, які ўчора паказалі ў эфіры брытанскага тэлеканалу Бі-Бі-Сі, высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік робіць сенсацыйную заяву:

АДАМ ШУБІН, НАМЕСНІК МІНІСТРА ФІНАНСАЎ ЗША:«Тое што я магу сказаць: мяркуецца, што Пуцін атрымлівае ад дзяржавы заробак памерам прыкладна $ 110 тыс. на год. Гэта некарэктнае апісанне стану гэтага чалавека. У яго вялікі досвед у тым, як хаваць праўдзівы памер свайго багацця».

Амерыканскі чыноўнік зазначае, што Уладзімір Пуцін, з пункту гледжання Захаду, – карумпаваны. Пра гэта Злучаныя Штаты ведаюць ужо шмат гадоў.Аўтары праграмы спасылаюцца на сакрэтную справаздачу амерыканскай выведкі, у якой фінансавы стан Пуціна ацэньваецца на $ 40 млрд. У фільме паказаныя шматлікія дакументы і выказванні сведкаў, якія паслядоўна даводзяць той факт, што прэзідэнт Расеі жыве падобна саудаўскім прынцам-мільярдэрам.Экс-дырэктар «Совкомлота» ў 2000-2005 гадах Дзмітрый Скарга паведаміў, што яхта Уладзіміра Пуціна рамантавалася і ўтрымлівалася з бюджэтных грошай.Раскрываюцца спосабы ўзбагачэння прэзідэнта Расеі і ягоных даўніх сяброў ды калегаў па працы з пачатку 90-ых. Адна з такіх схемаў – збор грошаў з расейскіх алігархаў нібыта на сістэму аховы здароўя, але насамрэч ідуць яны на іншыя выдаткі:

СЯРГЕЙ КАЛЕСНІКАЎ, БЫЛЫ ВІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТ ХОЛДЫНГУ «ПЕТРАМЕД»:«На жаль, гэтыя сродкі, якія мы збіраліся ўкласці ў годныя інвестыцыйныя праекты, у значнай ступені былі выдадзеныя на будову палацу на беразе Чорнага мора».

Большасць фактаў, сабраных у фільме, насамрэч не новая. Гісторыі ўсплывалі ды заціхалі цягам усёй палітычнай кар’еры Пуціна ў Крамлі. У самой Расеі пра карупцыю на самым версе казалі ўжо вельмі даўно.

БАРЫС НЯМЦОЎ, АПАЗІЦЫЙНЫ ПАЛІТЫК:«Напрыклад, Пуцін з Мядзведзевым карыстаюцца 26 віламі-палацамі, у іхным распараджэнні ёсць 5 яхтаў. Ведаюць пра тое, што Пуцінскія сябрукі за гады ягонага кіравання сталі доларавымі мільярдэрамі, прычым нічога кепскага ў гэтым няма, калі ты разбагацеў. Але яны ўсе разбагацелі за кошт дзяржавы і дзяржаўнай уласнасці».

Але сам факт выхаду такога фільму на брытанскім тэлебачанні ды агучаных у ім заяваў высокага функцыянера ЗША шмат кажа пра рэальны стан адносінаў паміж гэтымі двума дзяржавамі ды Расеяй.

САША СОТНІК, ЖУРНАЛІСТ:«Была прынятая, я перакананы, калектыўная пастанова не толькі Лонданам. Гэта была пастанова Еўрапейскай садружнасці і амерыканскай адміністрацыі, што Уладзіміра Пуціна і ягонае акружэнне пара выводзіць на святло і заканчваць з ім цацкацца».

Крэмль аператыўна адрэагаваў на фільм Бі-Бі-Сі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў усё гэта «чыстаю выдумкай» ды зазначыў, што ніводнае з пытанняў аб датычнасці прэзідэнта да карупцыі не патрабуе адказаў.Але ў самой краіне, якая так і не прыняла галоўных пунктаў канвенцыі ААН супраць карупцыі, ды перабывае паводле гэтага паказніку на 136-ым месцы, паміж Угандаю і Нігерыяй, такія пытанні гучалі вельмі рэдка, а пасля забойства Барыса Нямцова могуць і ўвогуле знікнуць.ЯБ, «Белсат»