Асцярожна – падробкі! Як украінскія тавары выдаюць за беларускія


Беларускія тавары папулярныя ў замежнікаў, і тыя гатовыя купляць беларускае ў сябе на радзіме. Мы выправіліся шукаць харчы, зробленыя ў Беларусі, у крамах Украіны, Расеі ды Грузіі. І даведаліся, што ва Украіне за беларускія тавары выдаюць прадукты, зробленыя ў Запарожжы.

Кіеў. Каля крамы «Колбаски-Балабаски» адразу дзве шыльды, якія паведамляюць, што тут гандлююць беларускай прадукцыяй. Згушчанае малако ў бляшанцы, з Рагачова, каштуе 40 грыўняў. Гэта 3 рублі 47 капеек. У Менску за такое ж просяць 2 рублі 49 капеек. Згушчанку з какавай таго ж беларускага вытворцы ў Кіеве прадаюць за 3 рублі 90 капеек на беларускія грошы, у Менску – 2 рублі 79 капеек.

«Вось прыходзяць: у вас, кажуць, беларуская крама, што ў вас тут беларускага? І мы расказваем: малако ў нас ёсць згушчанае, з какавай – гэта ўсё ў нас беларускае, тушаніна з свініны, цяляціны. У нас тут ёсць беларускія сасіскі, але гэта не беларускія. Гэта – «Беларускія традыцыі», – распавядае пра асартымент Надзея, прадавачка крамы з беларускімі таварамі.

Аказваецца, у краме, дзе прадаецца беларуская прадукцыя, са словаў прадаўца, прыкладна палова тавараў вырабленая ва Украіне. Мясцовыя пакупнікі высока цэняць якасць нашых тавараў, таму ўкраінскія вытворцы робяць на гэтым бізнес. Напрыклад, маянэз пад маркай «Нацыянальныя беларускія традыцыі» да Беларусі ніякага дачынення не мае. Ён прыехаў з украінскага Запарожжа. Праўда, шмат хто з пакупнікоў аб гэтым не падазрае.

«Я лічыў, што тут усе прадукты беларускія», – апавядае пакупнік.

Асабісты капітал
Грэчка на 18 %, яблыкі на 45 %. Як жыць, калі ўсё даражэе?
2019.12.09 19:05

З беларускага на прылаўку, да прыкладу, макарона за 28 грыўняў – гэта 2 рублі 43 капейкі. У Менску такая ж каштуе 1 рубель 29 капеек. Цукеркі прадаюць за 26 беларускіх рублёў за кілаграм. У Менску іх кошт – 15 рублёў 29 капеек.

А вось гэтыя здымкі, што з’явіліся ў інтэрнэце, зробленыя ў расейскай краме. Беларускае малако прадаецца за 7 расейскіх рублёў. Пакупнік бярэ адразу 8 бутэлек і аддае за іх у пераліку на беларускія грошы менш за два рублі. Дарэчы, такое малако ў беларускай гандлёвай сетцы ў Менску каштуе два рублі адну капейку за бутэльку. Расейскі пакупнік за 8 бутэлек заплаціў менш, чым каштуе адна такая бутэлька на радзіме.

«Пра нашы прадукты кажуць, што яны ў Маскве столькі ж каштуюць. Але ж там былі транспартныя выдаткі, падатковыя, былі іншыя выдаткі. Паўстае пытанне, чаму тут без выдаткаў, а там з выдаткамі, кошт аднолькавы?» – кажа Васіль Астроўскі, старшыня Менскай абласной арганізацыі абароны спажыўцоў.

Асабісты капітал
Падрахоўваем, дзе жыць даражэй: у Беларусі ці Расеі?
2020.01.08 15:12

Замежныя буйныя гандлёвыя сеткі набываюць беларускія тавары вялікімі партыямі, за кошт чаго нашыя вытворцы зарабляюць на аб’ёме і могуць саступіць у цане пакупніку.

«Цяпер палітыка арыентавана максімальна прадаваць за межы Беларусі. Экспартаваць, экспарт, экспарт, экспарт. Для паступлення валюты», – кажа Васіль Астроўскі.

Але не ва ўсіх расейскіх крамах беларускі тавар аддаюць амаль задарма. Вось кошты на беларускія тавары ў буйным маскоўскім гіпермаркеце. Тварог, калі перавесці ў беларускія рублі, – 4 рублі 96 капеек. У Менску такі каштуе 1 рубель 52 капейкі. Беларускае малако ў Маскве прадаюць за 2 рублі 73 капейкі – на 72 капейкі даражэй, чым на радзіме. Ражанку ў Маскве прадаюць за 1 рубель 77 капеек, у Беларусі яе кошт – каля рубля.

Беларуска Вольга Градзінар жыве ў Грузіі. Яна распавядае, што ў Тбілісі ёсць некалькі крамаў з беларускімі харчамі – яны належаць прыватніку. Да прыкладу, малако каштуе там на нашыя грошы 2 рублі 70 капеек, у Беларусі такое ж прадаюць за 2 рублі 3 капейкі. Масла, цана якога ў Грузіі 6 рублёў 47 капеек, у Менску можна купіць за 3 рублі 75 капеек.

«Вось я купіла, дарэчы, соус «Камака» на акцыі, ён каштаваў у пераліку на нашыя грошы менш за рубель. У Беларусі я яго бачыла ў крамах за два з нечым. Мы размаўлялі з уласнікамі беларускіх крамаў. Калі б пастаўкі ажыццяўляліся паветрам, то можна было дамагчыся бесперабойнасці дзеля сталага падтрымання асартыменту. Але тады прадукцыя была б проста залатая. Бо беларуская прадукцыя на фоне астатняй аналагічнай – дарагая. І не кожны можа сабе яе дазволіць», – апавядае Вольга Градзінар, якая жыве ў Грузіі.

Асабісты капітал
Эксперымент Белсату: параўноўваем кошты на ежу ў Літве і Беларусі
2019.03.18 19:05

Як бачым, некаторыя беларускія харчы можна знайсці за мяжою нават танней, чым дома. Аднак большасць тавараў, вырабленых у нашай краіне, усё ж там даражэйшыя. Але нягледзячы на гэта нашыя тавары – папулярныя ў замежнікаў, і тыя гатовыя купляць беларускае ў сябе на радзіме.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».