Арменія пераходзіць да парламенцкай рэспублікі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZ3ZKa1E5UFlHMzAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На нядзельным рэферэндуме ў Арменіі выбарнікі прагаласавалі за змены ў канстытуцыі, якія прадугледжваюць пераход да парламенцкай рэспублікі і замену мажарытарных выбараў прапарцыйнымі. У Ерэване трывае пратэст апазіцыі.Прагнозы армянскай апазіцыяй спраўдзіліся. Папраўкі ў асноўны закон краіны праз рэферэндум, ініцыянаваны кіроўнай Рэспубліканскай партыяй, дазваляюць існаму прэзідэнту Сэржу Саргсьяну кіраваць краінай у якасці прэм’ера ці спікера парламента пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміну.Паводле дадзеных цэнтральнай выбарчай камісіі Арменіі, за праект зменаў свае галасы аддалі больш за шэсцьдзесят адсоткаў выбарнікаў, супраць – крыху больш за трыццаць. Яўка склала пяцьдзясят адсоткаў. Апазіцыя ўжо назвала вынікі рэферэндуму сфальсіфікаванымі.Паводле намесніка старшыні Армянскага нацыянальнага кангрэсу, «аб’ём выбарчых фальсіфікацыяў дасягае паўмільёна галасоў». Напярэдадні галасавання ў краіне, пераважна ў сталіцы, прайшоў шэраг масавых акцыяў пратэсту, якія цягнуцца і пасля падвядзення яго вынікаў. Уночы на панядзелак рух «Новая Арменія» правёў шэсце ў Ерэване. Да таго ж чальцы ініцыятывы абвесцілі кругласутачны бестэрміновы сідзячы страйк.Тым часам кіроўная партыя ды іншыя палітычныя гульцы, што падтрымліваюць змены, называюць вынікі рэферэндуму «крокам наперад». Канчатковыя вынікі галасавання будуць апублікаваныя 13-га снежня.[/vc_column_text][vc_column_text]

Глядзіце рэпартаж «Белсату» з Ерэвану, які нашыя рэпартэры знялі непасрэдна перад рэферэндумам.

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZGptcHBVcGFQdjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Глядзіце рэпартаж «Белсату» пра «Рэвалюцыю разетак» – пратэсты ў Ерэване ўлетку.

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT0lUaFU2RXdzY2slMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Таксама ў выпуску:

Недабудаваны сацыялізм: нечаканая перамога венесуэльскай апазіцыі.«Нацыянальны фронт» перамог на рэгіянальных выбарах у Францыі.Урад Латвіі сышоў у адстаўку.