Гарачы каментар Аргкамітэт Дня Волі-2019 пастанавіў адмовіцца ад аплаты паслугаў міліцыі


Сёння ўдзельнікі аргкамітэту святкаванняў 101-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеўскім скверы сталіцы пастанавілі адмовіцца ад аплаты паслугаў міліцыі. Ды перадалі пісьмовую прэтэнзію аб скасаванні дамовы ва Упраўленне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму. Таксама арганізатары святкаванняў у Кіеўскім скверы сталіцы не выключаюць, што справа можа дайсці і да суду.

Вольга Кавалькова, БХД, аргкамітэт святкавання БНР101 у Менску:

«Мы як арганізатары лічым, што міліцыя падчас мерапрыемства не выканала абавязкі па ахове парадку. Віталь Рымашэўскі, Зміцер Дашкевіч былі затрыманыя на пляцоўцы людзьмі ў цывільным, без тлумачэння, хто гэтыя людзі, вывезеныя за межы пляцоўкі, і міліцыя ніяк не паспрабавала іх абараніць, а на мае звароты і звароты іншых заяўнікаў, каб яны высветлілі, пры якіх абставінах людзі зніклі са святкавання – яны не змаглі нічога патлумачыць. Таксама супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся на прапускных пунктах, не выпускалі людзей з масавага мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі, што таксама, на наш погляд, парушае заканадаўства. Такімі паводзінамі яны дыскрэдытавалі і сябе, і нас…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары