Апетыты гандлёвых сетак уражваюць! Нацэнка не меншая за 70 %


Адным такі парадак прыносіць неверагодны прыбытак, у іншых выцягвае з кішэняў апошнія грошы. Дзяржава маўчыць, а адмыслоўцы заўважаюць: без карупцыі ды кумаўства не абышлося.

Днямі першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын паабяцаў змены ў нашумелым указе № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». Ёсць спадзеў, што бізнесоўцам стане лягчэй працаваць, але сустаршыня Беларускага кангрэсу прадпрымальнікаў Віктар Маргелаў у эфіры праграмы «Размова дня» зазначае, што не ўсё так проста. Сёння балем кіруюць буйныя гандлёвыя сеткі, якія апекуе дзяржава. Як вынік – ціск на дробных прадпрымальнікаў і рост коштаў для спажыўцоў.

«Нацэнку, якую ставяць на нехарчовыя тавары буйныя гандлёвыя сеткі, мы нават не ведаем. Але я вам смела магу сказаць, што яна дакладна будзе вышэйшая за 70 % у самых буйных сетках», – выказаўся Віктар Маргелаў.

Больш пра тое, чаму Беларусь застаецца адною з самых дарагіх краінаў на постсавецкай прасторы, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» са Святланаю Калінкінай і сустаршынёю Беларускага кангрэсу прадпрымальнікаў Віктарам Маргелавым.