Папулярны відэаблогер «Сасуд стабільнасці» зацаніў фішкі бару «Патрыёт», а «Хай так TV» пагутарыў з рэжысёркаю, акторкаю і драматургам Юліяй Шаўчук пра курʼёзы працы памрэжысёркі, прыгоду з кітамі, еpic fail у Эдынбурзе.
Глядзіце ў новым выпуску:
- Што ты прыпёрся сюды, або Вітаем у бары «Патрыёт»!
- Новыя падаткі як новыя крыніцы даходаў дзяржавы
- «Гані бутэльку – я цябе адмазаў!»
- Якіх пабочных эфектаў расейскай вакцыны варта пабойвацца?
- Юлія Шаўчук – пра «Свабодны тэатр», карціну Хаіма Суціна «Ева», якую сілавікі канфіскавалі ў «Белгазпрамбанку», працу памрэжа – памочніка рэжысёра, epic fail Юліі ў Эдынбурзе, Віктара Бабарыку, прыгоду з кітамі ды як адчуць, дзе месціцца селязёнка.
- Гульня «Рассмяшы калегу»
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.