Амаль як у 1937 годзе. Ноччу ў Менску затрыманы за рэпост былы журналіст Глеб Рубанаў

У лепшых традыцыях чэкістаў з НКВД. Начное затрыманне за пост у сацыяльных сетках. Сёння на досвітку ў Менску затрыманы былы журналіст, а цяпер ІТ-кансультант Глеб Рубанаў.

Як паведамляе жонка Рубанава Анастасія, каля паловы пятай раніцы на хатні нумар патэлефанаваў участковы і папрасіў Глеба выйсці на двор, бо нехта нібы пашкодзіў іхны аўтамабіль. Машына аказалася цэлая, а самога Рубанава завезлі ў Савецкі РУУС сталіцы, дзе затрымалі да суда.

Мужчыну абвінавачваюць у «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». ІТ-кансультанту можа пагражаць буйны штраф.

На думку жонкі, Рубанава караюць за тое, што некалькі месяцаў таму ён падтрымаў флэшмоб #яэкстрэміст, распачаты былым палітвязнем анархістам Мікалаем Дзядком. Карыстальнікі сацсетак публікавалі свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, выступаючы супраць закону аб супрацьдзеянні экстрэмізму, які ўлады могуць выкарыстоўваць для барацьбы з іншадумцамі.

Сітуацыю скаментаваў актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў:

«…Я думаю, што гэта ў межах таго, што ўлада паказвае, што ёсць кола людзей, некалькі людзей з апазіцыі, Севярынец, Касінераў, Дзядок, што з імі нельга салідарызавацца, нельга ні ў якіх флэшмобах удзельнічаць. Той жа Паліенка. Яны будуць, відавочна, карацца, і як толькі дзесьці нават рэпостнеце – гэта будзе падвяргацца штрафам і затрыманням. Плюс, як мы бачым, яны распачалі вельмі сур’ёзную гвалтоўную практыку: затрымліваюць, трымаюць некалькі содняў, толькі потым асуджаюць, разумеючы, што ствараць адміністрацыйнага палітвязня на 15 содняў ім не трэба…»

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу