Алесь Лагвінец: Рэжым Лукашэнкі можа стрымлівацца, пытанне: як доўга


«Крокі, якія былі зробленыя Захадам, – гэта адказ на вызваленне палітвязняў, гэта адказ на новую геапалітычную сітуацыю, калі ёсць больш страшны, больш небяспечны вораг-агрэсар – гэта Расея. І тут сапраўды Захад хоча паспрабаваць намацаць нейкую дынаміку ў Беларусі».

На прыкладзе прэзідэнцкай кампаніі і акцыі пад сценамі КДБ, калі нікога не затрымалі, можа пабачыць, што рэжым можа самастрымлівацца, падкрэсліў палітолаг. Пытанне ў тым: наколькі доўга ён зможа стрымацца. Нават калі б чыноўнікі былі б не супраць пагуляць у нейкую гульню з Захадам, то да такой раскладкі не гатовы той чалавек на самым версе рэжыму – Аляксандр Лукашэнка.

«Рэфлексы ў яго застануцца, хутчэй, тыя самыя, хоць з боку Захаду ёсць усведамленне, што трэба паспрабаваць скарыстаць з гэтай магчымасці, каб паказаць альтэрнатыву, але, як мне падаецца, не Лукашэнку, а беларусам», – мяркуе спадар Лагвінец.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]