Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі


с А таксама даведацца падрабязнасці пра апошнія хвіліны жыцця бацькі. Праз два дзесяцігоддзі пасля знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі ягоная дачка Алена сустрэлася ў Швейцарыі з былым байцом СОБРу Юрыем Гараўскім. Ён кажа, што напрыканцы 90-х браў асабісты ўдзел у забойстве былога міністра ды іншых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Гэтую сустрэчу, запісаную на відэа, сёння публікуе “Дойчэ вэле”. Цалкам яе можна будзе паглядзець на ютуб-канале “Дойчэ вэлле рэпартажы”. А фрагмент гэтай размовы прапануем вам ужо цяпер.

Анатоль Лябедзька, былы старшыня Абʼяднанай Грамадзянскай Партыі:

«Я думаю, што мы дабавілі сабе шмат новых эмоцыяў. Гэта надзвычай цяжка і няпроста»

Праваабаронца Алег Волчак казаў, што Юрый Гараўскі кажа праўду на 99 адсоткаў, у вас якія адчуванні?

«Калі Алена кажа, што яна верыць Гараўскаму, для мяне гэта вельмі важкія словы. Яна слухае сэрцам, а не вачыма».

Распаўсюджвалася версія пра тое, што гэтае відэа з’явілася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, што тут ёсць рука Масквы. Ці варта разглядаць гэтую версію?

«Трэба весці размову пра канкрэтную сітуацыю. Вось ужо колькі гадоў мы маем рану, што абліваецца крывёй. Але да гэтага часу мы не ведаем прозвішчы тых, хто зʼяўляецца забойцамі, тых, хто арганізоўваў гэтыя злачынства, і нават тых, хто замаўляў. Яны ходзяць на волі, ездзяць на адпачынак, радуюцца гэтаму жыццю. А разам з тым родныя і блізкія пакутуюць да сённяшняга дня. Упершыню зʼявіўся чалавек, які разумее, што ён прызнаецца ў забойстве і гатовы несці за гэта адказнасць. Мяне здзіўляе іншае – тут робяцца заявы па такіх гучных справах – і абсалютная цішыня.»

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

Аб’ектыў
Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі
2020.02.17 23:19

belsat.eu