Праваабаронца, былы следчы пракуратуры Алег Волчак лічыць, што сёння праваахоўныя органы «вядуць барацьбу за статыстыку, а не са злачыннасцю».
Сёння на паседжанні Савета Бяспекі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў «не захапляцца ведамаснай статыстыкай». «Неабходна бачыць рэальныя праблемы, а не маніпуляваць лічбамі», – сказаў ён.
«Мяркую, што Лукашэнка атрымаў сапраўдную карціну ад сваіх давераных асобаў – а менавіта Віктара Лукашэнкі, які кіруе ўсімі аналітычнымі службамі праваахоўных органаў. Большасць людзей зняверыліся ў гэтых органах (Следчы камітэт, пракуратура) і сталі пісаць у Савет Бяспекі, да Віктара Лукашэнкі і распавядаць пра карупцыйныя сувязі на месцах. Лукашэнка разумее, што такіх рэчы могуць пахіснуць яго ўладу», – адзначыў госць «Гарачага каментара» Алег Волчак.
Цалкам размова – ў відэа.
ІІ, belsat.eu