Аналізуючы вынікі нядаўняе сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, публіцыст і рэжысёр Алег Дашкевіч назваў манеўраванне кіраўніка Беларусі паміж Захадам і Масквой сядзеннем на шпагаце.
«Сядзіць ён на шпагаце, хіліцца то ў адзін бок і нешта гаворыць, абяцае, потым – у другі. А народу кажа:» Ой, парвуся-парвуся! Не шуміце!»
Падрабязней пра шпагатную пазіцыю Лукашэнкі, пра тое, чаму апазіцыя не актыўна турбуецца «справай патрыётаў» і як беларускія міліцыянты вырашаюць свае комплексы – у «Размове Сцебуракі».