Гарачы каментар Актывіст крытыкаваў будаўніцтва заводу, яго затрымалі за «кармленне галубоў»


Судны дзень на Берасцейшчыне. У абласным цэнтры суд аштрафаваў на 45 базавых велічыняў (гэта 1102,5 рублі) блогера Сяргея Пятрухіна. А ў Бярозе мясцовы раённы суд уляпіў 40 базавых адзінак штрафу (гэта 980 рублёў) яшчэ аднаму блогеру Аляксандру Кабанаву – за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», калі людзі выйшлі на плошчу, як яны самі кажуць, «карміць галубоў». Падабенствы ў расправах над актывістамі, якія найчасцей працуюць супольна, на гэтым аднак не заканчваюцца. Абодвух затрымалі напярэдадні Дня Волі, абодвум выставілі абсурдныя абвінавачванні, абодва вядомыя сваёй актыўнай пазіцыяй у часе пратэстаў мясцовых жыхароў супраць будаўніцтва патэнцыйна шкоднага і небяспечнага акумулятарнага заводу.

У «Гарачым каментары» – грамадскі актывіст, блогер Аляксандр Кабанаў.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары