Ахроменка: Таварышы чэкісты, пачытайце біяграфіі кіраўнікоў беларускага НКУС


Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе 7 лістапада афіцыйна адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Нехта святкуе, а хтосьці згадвае і вывучае бальшавіцкія рэпрэсіі. Як беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які жыве ў Чарнігаве і працуе ў архівах, адкрытых СБУ.

Ён кажа, што займець доступ да архіўных справаў ва Украіне вельмі проста. Закрытыя толькі тыя, што датуюцца перыядам, пазнейшым за 1991 год.

У справах, якія яго найбольш уразілі, былі беларусы-ахвяры, беларусы-каты і беларусы-даносчыкі. Ахроменка кажа, што шмат справаў, калі бацька «здаваў» сына або наадварот.

Звярнуўся ён і да цяперашніх супрацоўнікаў спецслужбаў: «Таварышы чэкісты, якія дбаюць пра кар’еру і як выкрываць ворагаў, калі ласка, пачытайце біяграфіі кіраўнікоў беларускага НКУС, МГБ і задумайцеся».

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі»