Адсюль наш род! Вёска Юравічы на Гомельшчыне


Каля Юравічаў археолагі адкрылі самае старажытнае паселішча чалавека ў Беларусі – яно існавала прыблізна 26 тысячагоддзяў таму. Пражыўшы на стаянцы ўсяго колькі гадоў, Homo sapiens надоўга пакінуў землі будучай Беларусі. Археолагі вывучылі рэшткі жытла, якое рабілі з буйных костак маманта ды абцягвалі звярынымі шкурамі. Што прывяло першабытных людзей на гэтую зямлю і што прымусіла яе пакінуць? Чаму не дарабілі музею на месцы стаянкі? Што варта яшчэ паглядзець у Юравічах?