Ад Скарыны да Мамонічаў. Вільня і пачаткі айчыннага кнігадруку


Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове.

Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі – браты Мамонічы, якія паставілі справу на камерцыйную аснову: зараблялі дзякуючы найперш дзяржаўным замовам, працавалі на канцылярыю Вялікага Княства Літоўскага. У даўняй сталіцы захоўваюцца матэрыяльныя сляды той дзейнасці – будынкі і помнікі.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.