Ад чаго памёр Жалезны Фелікс, арганізатар чырвонага тэрору?

Збіраўся стаць ксяндзом, а стаў завадатарам чырвонага тэрору! Гэтае выданне – пра вуліцу, знітаваную з пакручастым лёсам Фелікса Дзяржынскага, ці, як яго яшчэ называлі, Жалезнага Фелікса.

Фелікс Дзяржынскі – легендарны заснавальнік ВЧК (ад рас. Всеросийская черезвычайная комиссия по борьбе с контрреволюцией и саботажем). Гэтая арганізацыя – продак НКВД, КГБ ды іншых савецкіх спецслужбаў. А нарадзіўся Дзяржынскі ў Беларусі, у маёнтку Дзяржынава ля мястэчка Івянец Менскай вобласці.

«Грамадства і прэса не разумеюць задач і характару ВЧК. Яны разумеюць барацьбу з контррэвалюцыяй як від дзяржаўнай палітыкі і таму крычаць пра гарантыі, суды і следства. Мы не маем нічога супольнага з ваенна-рэвалюцыйнымі трыбуналамі – мы ўяўляем сабой арганізаваны тэрор», – пісаў у 1918 годзе Дзяржынскі, калі пачынаў раскручваць махавік рэпрэсіяў.

Сёння ў мястэчку Івянец ёсць вуліца, завулак і парк Дзяржынскага. Зрэшты, цяжка знайсці горад у Беларусі, дзе не было б вуліцы, названай у яго гонар.

Кім у дзяцінстве хацеў быць Фелікс Дзяржынскі? Як зрабіўся рэвалюцыянерам? Дзе пазнаёміўся з працаю пенітэнцыярнай сістэмы? Чаму яго прызначылі кіраваць першаю савецкаю дзяржаўнаю спецслужбаю? Чаму яго сэрца разарвалася? Пра ўсё гэта распавядуць аўтар і вядоўца праграмы Лявон Вольскі разам з гісторыкам Уладзімірам Плавінскім падчас нязмушанага шпацыру па маляўнічым мястэчку Івянец.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Больш матэрыялаў

У Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс

Кіраўніка Беларусі абурыла беларуская мова

Асуджаны на смерць бандыт зрабіў вайсковую карʼеру

Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!

Недарэчныя назвы вуліцаў. Без палітыкі!

Барадзіно – перамога ці параза беларусаў?

Таварыш з Аўстраліі ўзначаліў Данбас

Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес