Украіна і Расея: працэс Надзеі Саўчанкі, перамірʼе без міру на Данбасе, 7 міфаў і фактаў пра Крым.Як Украіна адрэзала расейскую пупавіну? Інтэрвʼю з украінскім гісторыкам Яраславам Грыцаком.Гандаль мігрантамі па-турэцку. У Славаччыне – шок: неанацысты ў парламенце.
Выкраданне, абвінавачанне ў забойстве і суд, на апраўдальнае рашэнне якога, нягледзячы на абвяржэнне кожнага пункту пракурора, наўрад ці хтосьці спадзяецца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”133935″ img_size=”large”][vc_column_text]Працэс над украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай працягваецца ўжо паўтара года. Суддзя адклаў развязку яшчэ на два тыдні. Уласную кропку ў справе паставіла сама Саўчанка, якая да гэтага абвесціла сухую галадоўку. Усевалад Шлыкаў.
Гонар Украіны абараняюць на Данбасе і беларускія добраахвотнікі. Без заробкаў, статусаў і ўзнагародаў яны працягваюць змагацца за тэрытарыяльную цэласнасць суседзяў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”133910″ img_size=”large”][vc_column_text]За два гады вайны на Данбасе яны заслужылі павагу не толькі з боку ўкраінскага народу, але і ворагаў. Антось Цялежнікаў падрыхтаваў для «ПраCвету» рэпартаж, які ставіць пад сумнеў дзеянне Менскіх пагадненняў на ўсходзе Украіны.
Усё адбывалася імкліва. Расейскія жаўнеры захапілі ўрадавыя будынкі, пад рулямі аўтаматаў адбыўся рэферэндум. Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны пачалася менавіта з уварвання ў Крым роўна два гады таму. І скончыцца яна толькі тады, калі паўвостраў зноў вернецца дадому, ва Украіну.[/vc_column_text][vc_single_image image=”133914″ img_size=”large”][vc_column_text]З нагоды гэтай сумнай гадавіны мы сабралі самыя распаўсюджаныя міфы пра Крым і сутыкнулі іх з фактамі. Алег Мініч.
Якія два галоўныя працэсы адбываюцца ва Украіне? Які шанец страціла Расея? Ці ўкраінцы маюць праблемы з беларусамі?Пра гэта Сяргей Пеляса паразмаўляў з прафесарам Яраславам Грыцаком, дырэктарам Інстытуту гістарычных даследванняў львоўскага ўніверсітэту імя Івана Франка.
Турцыя прапанавала Еўропе ўгоду: яна возьме ўсіх нелегальных мігрантаў, Еўропа – забярэ ў яе «легальных». Дамову падпішуць, калі Еўразвяз скасуе візы для туркаў і распачне перамовы пра ўваходжанне Турцыі ў Еўразвяз. Турцыя ўжо атрымала ад Еўразвязу шэсць мільярдаў еўраў. Што за гэтыя грошы набыў Еўразвяз? Дзяніс Дзюба.
Акрамя вольнасці падарожжаў Еўразвяз гэта яшчэ дэмакратычныя і ліберальныя каштоўнасці. Але імігранцкі крызіс кардынальна мяняе градус паліткарэктнасці. Славаччына – краіна, у якой мізэрная мусульманская супольнасць, і праз якую, у адрозненне ад Славеніі, не праходзяць маршруты буйных групаў нелегалаў, прыцягнула ўвагу вынікамі ўсеагульных выбараў. У парламент прайшла партыя з выразна нацысцкімі пазіцыямі. Яраслаў Сцешык.