Лета ў «Аб'ектыве» Абрадавыя песні, якія ўводзяць у транс. «Лета ў Аб’ектыве»


У 80-х гадах мінулага стагоддзя свет пабачылі пласцінкі з народнымі песнямі вёскі Стаўбун Веткаўскага раёну. У іх запісе бралі ўдзел жанчыны з гурта «Стаўбунскія вячоркі», які тады быў на піку сваёй папулярнасці.

Калектыў запрашалі выступаць у розныя гарады Савецкага Саюзу – ад Масквы да Вільні.

Сёння «Стаўбунскія вячоркі» перажываюць новую хвалю папулярнасці, іхнымі спевамі цікавяцца аматары фальклору і этнаграфіі. Калектыў найбольш вядомы тым, што ў сваім рэпертуары мае «стрэльныя» песні, якія жанчыны выконваюць на Ушэсце падчас правядзення старадаўняга беларускага абраду «Пахавання стралы».

BB, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары