Абаронцы Котаўкі: «У нашым раёне няма іншых сквераў або паркаў»


Быў сабе парк, але раптам улады дазволілі тут пабудову касцёлу. Некалькі дзён змаганні жыхароў Котаўкі і эколагаў з працаўнікамі «Зялёнбуду» не сыходзяць са старонак медыяў. Пра пастку, у якую патрапіла каталіцкая абшчына і пра легальнасць дзеянняў камунальнікаў у эфіры «Белсату» разважае адзін з абаронцаў скверу, жыхар Сельгаспасёлку Віктар Барташэвіч.

Ці ўлады адступілі канчаткова? Ці вы можаце падняць шампанскае за вашую перамогу?

Да адкрыцця шампанскага вельмі далёка – не адзін год. Цяпер старшыня Менгарвыканкаму прыняў рашэнне разгледзець усю дакументацыю, якую асабіста яму перадаў – нашыя заўвагі і прапановы па прапанаваным плане дэталёвага планавання. Андрэй Віктаравіч Шарэц абяцаў разабрацца ў гэтым пытанні і даць нам адказ.

Сапраўды, у скверы рэлігійная абшчына святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазенод плануе пабудаваць касцёл. Мы вельмі спачуваем абшчыне, якая праз памылкі, дапушчаныя нашай выканаўчай уладай, вымушаныя адбівацца і ад нас, і ад многіх іншых.

Спадзяюся, усё вырашыцца. Яшчэ ў жніўні мы даслалі калектыўны ліст з 57 подпісамі шаноўнаму архіепіскапу Тадэвушу Кандрусевічу, у якім прапаноўвалі знайсці іншы ўчастак – у Сельгаспасёлку дастаткова свабоднай зямлі. Але я атрымаў адказ, што праз фінансавыя праблемы абшчыны знайсці іншы ўчастак не ўяўляецца магчымым.

Працяг размовы Сяргея Падсасоннага з Віктарам Барташэвічам глядзіце ў «Гарачым каментары»

Фота: «Зялёная сетка»