Гарачы каментар Вядоўца праграмы «Вяскоўцы» прыцягнуў у студыю лапці


Сёння распачала новы сезон перлінка тэлеэфіру «Белсату» – праграма «Вяскоўцы» з яе нязменным і нязменна абаяльным вядоўцам Віктарам Шукеловічам.

У першым выпуску сезону Віктар нейкім цудам апынуўся не ў беларускіх, а ва ўкраінскіх вёсках, пазнаёміўся з праваслаўным святаром, высвятляў, хто такія «панчавозы» і шмат-шмат-шмат чаго яшчэ.

«Хацеў прынесці ўкраінскія пончыкі, але не данёс», – прызнаецца Віктар Шукеловіч у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

У студыю вядоўца прынёс міні-музей – «скарбы» з беларускіх вёсак, якія ён сабраў падчас падарожжаў у мінулым сезоне.

Першы выпуск праграмы «Вяскоўцы» у новым сезоне

Больш у відэаматэрыяле!

 

 

Глядзі таксама
Каментары