Праграма «Маю права» неаднойчы распавядала пра супрацьстаянне паміж менчукамі з вуліцы Сердзіча і адміністрацыяй Фрунзенскага раёну. Чыноўнікі пастанавілі на месцы скверу пабудаваць пракуратуру, раённы аддзел міліцыі ды ДАІ.
Нягледзячы на парушэнні заканадаўства, пратэсты жыхароў і розгалас у медыях, будаўніцтва распачалі. Мясцовы актывіст Дзяніс Тушынскі цягам трох месяцаў падаў 85 (!!!) заяваў на правядзенне акцыяў супраць будоўлі. Але Менгарвыканкам іх штораз адхіляў.
Якія прычыны адмовы прыдумлялі чыноўнікі, глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.