57 кв. км ААЭ і Катару ў Беларусі

Каля 57 кв. км беларускіх лясоў, палёў, балотаў і нават рэк апынуліся за плотам. Столькі зямлі агулам дзяржава здала ў арэнду на 99 год нашым блізкаўсходнім сябрам – Катару і Аб’яднаным Аабскім Эміратам – пад рэзідэнцыю і паляўнічыя ўгоддзі.

У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы накіруемся ў Смалявіцкі і Лагойскі раёны, дзе звычайныя жыхары аказаліся адрэзанымі ад зямлі, якую спрадвеку лічылі сваёй. Пачуем гісторыі людзей, якія карміліся лесам, ратаваліся ў лесе, а сёння назіраюць за любімымі мясцінамі праз плот.

У другой частцы перадачы наведаем мастака Сяргея Давідовіча-Зосіна з Лагойшчыны, для якога родныя мясціны таксама з’яўляюцца крыніцай натхнення.

Больш матэрыялаў

Лёс сям’і Манцэвічаў: паўстанне Каліноўскага, змаганне за мову, расстрэл

«Лячылася зёлкамі, атрымала цыроз»

«На мяжы прымушалі танцаваць, каб палякі бачылі, як нам добра ў БССР»

Што зашыфравана ва ўзорах на ліштвах вокнаў у Гомлі?

Беларусь можа атрымаць выйсце да мора. Чаму гэта кепска?

Беларускамоўная татарка: мае продкі былі княскім «спецназам»

Танныя дамы з саломы ўваходзяць у моду

А вы ведаеце, што азначае ўзор на вашай вышыванцы?