Пра тое чаму беларускія ўлады хаваюць афрыканскую чуму свінняў ці трэба баяцца польскіх ракетных сістэмаў «Пэтрыёт», што будзе калі Расея вырашыць адрэзаць краіны Балтыі ад Польшчы а таксама чаму ЗША б’е па Расеі а адгукаецца ў Беларусі? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою гэта самае цікавае вакол нашай краіны за тыдзень.
Улады Беларусі навучыліся хаваць усё што заўгодна. Асобныя выдаткі бюджэту, крыніцы фінансавання прэзідэнцкага фонду і нават вірусныя эпідэміі. Беларусаў свае ж кормяць каўбасой з афрыканскай свіной чумой і маўчаць, каб толькі суседзі не даведаліся. Але шыла ў мяшку не схаваеш. Матэрыял Ігара Кулея.
Польшча закупае амерыканскія сістэмы супрацьпаветранай абароны «Patriot». Чаму не трэба гэтага баяцца беларусам? Пра дачыненні Беларусі з Захадам і Расеяй інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з Янушам Анышкевічам, былым кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.
Новыя санкцыі Злучаных штатаў супраць Расеі прывялі да стратаў расейскіх алігархаў на мільярды.Рэхам сітуацыя адбілася і ў Беларусі – курс долара і еўра пайшоў у гару. Крэмль, аднак, не збіраецца залагоджваць канфлікт. Чым гэта пагражае – высвятляла Вольга Жарнасек.
Пра тое як НАТО і Злучаныя штаты адкажуць на спробу Расеі атакаваць Сувальскі калідор і адрэзаць дзяржавы Балтыі ад Польшчы. Што галоўнае цяпер у абароне ад расейскай інфармацыйнай агрэсіі? Якія мэты Пуціна ў Еўропе? Другая частка інтэрв’ю Сяргея Пелясы з палкоўнікам рэзерву Рэям Вуйцікам, былым вайсковым аташэ ЗША ў Польшчы дырэктарам варшаўскага офісу Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі. Першую частку размовы глядзіце тут.
Невядома толькі калі Злучаныя штаты пачнуць бамбіць рэжым Асада ў адказ на хімічную атаку ў Сірыі ды хто далучыцца да амерыканскіх сілаў. Сітуацыя надзвычай дынамічная, але на момант запісу выдання ў пятніцу а 13:00 мы ўсцяж у некалькіх кроках ад эскалацыі міжнароднага канфлікту. Падрабязней – Усевалад Шлыкаў.