Каўбаса ці гісторыя: што пераможа ў Беларусі?


Грамадскія дзеячы ды актывісты, гісторыкі, палітыкі занепакоеныя абыякавасцю насельніцтва да ўласных каранёў, да падзеяў нацыянальнае гісторыі.

Маўляў, хто жыве без памяці, мусіць паўторыць найгоршае са сваёй мінуўшчыны. А побытавая грамадская думка адказвае ім проста і ясна: што нам з тае гісторыі? Будзем памятаць пра ВКЛ, слуцкіх паўстанцаў ды іншае, дык прыбавіцца заробак ці пенсіі, будзем лепей жыць?

Гэткая сярмяжная беларуская мудрасць супрацьстаіць прафесійнаму, гістарычна-філасофскаму погляду на мінуўшчыну. З аднаго боку, грамадска-палітычнае ўяўленне пра гісторыю як летапіс слаўных падзеяў нашых продкаў, на якія забывацца нягожа. З іншага, прыземленае ўяўленне пра тое, што спачатку трэба навучыцца жыць, як людзі, тады і гісторыя нашая будзе іншая.

На чыім баку праўда і ці ёсць яна, адзіная для ўсіх?