Аб’ектыўна расейская нафта – больш танная, чымся азербайджанская і іранская.
Пакуль Расея не скончыла падатковую рэформу ў нафтавай галіне, ёсць розніца ў коштах на нафту і на нафтапрадукты. За кошт гэтай розніцы Беларусь і зарабляе на перапрацоўцы расейскай нафты.
Калі сёння Беларусь мела хаця б 20–30 % альтэрнатыўнай нафты, можна б было з большай карысцю весці перамовы з расейскімі нафтавымі кампаніямі пра пастаўкі і кошты расейскай нафты.
Апошнім часам Беларусь дыверсіфікавала экспарт нафтапрадуктаў праз некалькі балтыйскіх партоў – эстонскі, латвійскі і літоўскі. Канкурэнцыя, што створаная ў прыбалтыйскіх партах, якія дастаткова мадэрнізаваныя, дазваляе беларусам атрымоўваць самыя выгадныя ўмовы перавалкі нафтапрадуктаў.
Балтыйскія парты не замярзаюць; за ўвесь гэты час Беларусь стварыла ўласную інфраструктуру ў гэтых краінах.
«Беларуснафта» – сурʼёзны гулец, які працуе ў Венесуэле, Эквадоры, Украіне. Яна можа займацца здабычаю нафты. Тым больш, што беларусы бок здаўна прапаноўваў Расеі: «Дайце нам радовішча – мы там будзем здабываць нафту».
На сёння ў «Беларуснафты» ёсць дачка ў Расеі, якая здабывае 140 тысячаў тонаў нафты і прадае яе на біржы. Але патэнцыял кампаніі і яе магчымасці – большыя.