Чароўны навагодні мюзікл «Вяртанне дадому»


Тысячы беларусаў мусілі ратавацца ад рэпрэсіяў і пераследу ўцёкамі за мяжу. У навагоднюю ноч шмат хто з іх апынуўся ў дарозе: у самалёце, на караблі, у аўтобусе і цягніку…

Нягледзячы на тое, што нашыя героі знаходзяцца ў розных частках свету, усіх іх аб’ядноўвае адно вялікае жаданне, якое яны загадваюць з вялікай надзеяй і трымценнем напярэдадні Новага года.

«Вяртанне дадому» – гэта фільм, заснаваны на ўласным досведзе і перажываннях яго творцаў. Мы верым, што ў хуткім часе вернемся ў вольную і дэмакратычную Беларусь!

Песні, якія гучаць у фільме:

  • Піт Паўлаў — Пад Новы Год (музыка і словы: Піт Паўлаў)
  • Naka — Чаканне Калядаў (арыгінальны твор: гурт “Новае Неба”; словы: Міхал Анемпадыстаў; аранжыроўка: Jann)
  • Юры Стыльскі (“Дай Дарогу“) — Беларусь мая (арыгінальны твор: В. Навіцкі і С. Сокалаў-Воюш; аранжыроўка: Jann)
  • РСП — Калядачкі (словы: народныя;Beat: PaulShare)
  • Ketevan — Зорачкі (арыгінальны твор: гурт “Ляпіс Трубяцкі”; словы: Сяргей Міхалок; аранжыроўка: Ketevan)
  • К.Ваданосава і Д.Дудзінскі — Пахне Чабор (словы: Пятрусь Броўка; музыка: PaulShare)
  • Lesley Knife — Звон звініць (арыгінальны твор: «Jingle Bells», James Lord Pierpont; беларускі тэкст: Алег Хаменка; аранжыроўка: Jann)
  • Вольны Хор — Не загаснуць зоркі ў небе (музыка: Мікалай Янчук; словы: Янка Купала)
  • Ketevan, Naka, К.Ваданосава — Прывітанне Радзіме (арыгінальны твор: Міхал Клеафас Агінскі; тэкст: Angst, паводле словаў С. Сокалава-Воюша; аранжыроўка: PaulShare, StasYN)