Ян Чэрскі – ад каліноўца да даследчыка Байкалу і Калымы


Імем беларуса Яна Чэрскага названыя горныя хрыбты, выкапнёвыя жывёліны, вяршыні і адзін вулкан. Як і сотні іншых сасланых углыб імперыі ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, ён здолеў пакінуць след на зямлі, але ўсё жыццё марыў вярнуцца на радзіму.

Ян Чэрскі нарадзіўся ў 1845 годзе на Віцебшчыны, і ў дзяцінстве нішто яго не рыхтавала да будучага жорсткага лёсу геолага. Вельмі рана шляхетная сям’я Чэрскіх з фальварку Свольна страціла бацьку – маці сама выхоўвала дзяцей. Яшчэ да паступлення ў гімназію Ян ведаў чатыры мовы. Пасля быў Віленскі шляхецкі інстытут. У 1863 годзе далучыўся да паўстання на чале з Кастусём Каліноўскім, чатыры тыдні правёў у адным з партызанскіх атрадаў, пакуль не быў схоплены царскімі ўладамі. Яна скіравалі ў бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сібіры.

«Маладзенькі хатні хлопчык стаў вечным салдатам дзесьці на краі зямлі», – адзначае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч пра лёс Яна Чэрскага, выпраўленага ў Благавешчанск у Амурскі пяхотны полк на самай мяжы з Кітаем.

Як з Благавешчанску Ян Чэрскі здолеў трапіць у Омск і пры чым тут пяць залатых манетаў? Як дапамагло цяжкае паражэнне нервовай сістэмы? Хто далучыў Яна Чэрскага да геалогіі ды як ён стаў падарожнічаць па рэках Іртыш і Ом? Чаму бальшыню чальцоў Сібірскага аддзялення Расейскага геаграфічнага таварыства складалі нарадзінцы былой Рэчы Паспалітай? Куды здзяйсняў экспедыцыі Ян Чэрскі і хто быў ягоным найлепшым сябрам у гэтых падарожжах? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Bartosh Dmytro / Wikimedia Commons