Ціханоўская заняла прынцыповую пазіцыю адносна моваў


Дзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай, распавёў «Мове нанова» аб прынцыповай пазіцыі дэмакратычнае лідаркі Беларусі, якая вывела беларускую мову на найвышэйшы ўзровень.

Дзяніс Кучынскі – старэйшы адмысловец у міжнародных дачыненнях Офісу Святланы Ціханоўскай. Ён пагадзіўся паразмаўляць з намі ў нефармальнай абстаноўцы, знайшоўшы час паміж міжнароднымі паездкамі, у якіх зазвычай суправаджае лідарку вольнае Беларусі.

Дзяніс распавёў, як беларуская мова заняла гэткае важнае месца ў жыцці, за што ён удзячны выкладчыку з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Сяргею Харэўскаму, якім чынам можна зрабіць беларускую мову прывабнаю для ўсіх беларусаў, якое месца зойме расейская мова ў вольнай Беларусі і ці згодны ён, што нацыянальная мова ёсць гарантам нацыянальнае бяспекі. І што азначае слова «збаёдаць».

У граматычнай частцы тлумачым, чаму ўкраінцы, а ўслед за імі і беларусы, пачалі называць выбухі ад снарадаў і ракетаў бавоўнаю.

У 2019 годзе Дзяніс быў героем сюжэту праграмы «Беларускі свет», дзе распавёў пра свае ўражанні ад Вільні і літоўцаў:

Калідор – рус. коридор

Разумець – рус. понимать

У прыватнасці – рус. в частности

Сусветны – рус. всемирный

Веды – рус. знания

Адрознівацца – рус. отличаться

Адсотак = працэнт

Узаемапаразуменне – рус. взаимопонимание

Асабісты – рус. личный

Повязь = сувязь

Свядомы – рус. сознательный

Пашана – рус. уважение

Набажэнства = богаслужэнне

Адмыслова = спецыяльна

Прынамсі = па меншай меры

Амбасадар = пасол

Носьбіт – рус. носитель

Выкладаць – рус. преподавать

Захапленне – рус. восхищение

Бяспека – рус. безопасность

Досвед прыгнёту – рус. опыт угнетения

Змаганне – рус. сражение

Здарыцца – рус. случиться

Крок за крокам – рус. шаг за шагом

Апытанка – рус. опрос

Ужыванне – рус. употребление

Схільны – рус. склонный

Недарэчна – рус. нелепо

Сталы – рус. пожилой

Шлях – рус. путь

Схіляць – рус. склонять

Пераконваць – рус. убеждать

Карыстальнік – рус. пользователь

Урад – рус. правительство

Лякарня = шпіталь, бальніца

Спрыяльны – рус. благоприятствующий

Абмежаванне – рус. ограничение

Абсяг = прастор

Належны – рус. соответствующий

Спатканне = сустрэча – рус. встреча

Выпадак – рус. случай

Не пасаваць = не падыходзіць

Надоечы = на днях

Шукаць – рус. искать

Падсумаванне – рус. подытоживать

Збіёдаць (збаёдаць) = згубіць, страціць, змарнаваць – рус. потерять

Кубак – рус. чашка

Гаманец = кашалёк

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.