Як жывуць і колькі зарабляюць за мяжою палітуцекачы з Беларусі?


З 2020 года праз палітычны пераслед вялікая колькасць беларусаў была вымушаная з’ехаць за мяжу. У большасці выпадкаў такі пераезд адбываецца імкліва і неспланавана. Жыццё давозіцца пачынаць з чыстага ліста.

Як уцекачы ўладкоўваюцца за межамі Беларусі? З якімі праблемамі сутыкаюцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць госці ток-шоу «План Б».

Электрык з Асіповічаў Віталь Яфімачкін удзельнічаў у пратэстах пасля выбараў. Праз сваю грамадзянскую актыўнасць быў вымушаны з’ехаць у Літву. Мужчына кажа, што чалавек з рабочай прафесіяй можа тут годна зарабляць і забяспечваць сябе.

«У простага рабочага заробак складае шэсць еўраў за гадзіну, за месяц атрымліваецца больш з 1000 еўраў. Жыць можна. У Беларусі такім узроўнем мы пахваліцца не можам», – кажа спадар Віталь.

Летась сямʼю КрупенічаўСяргея і Настассю – 9 разоў запар пакаралі за перасылку навінаў з «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў. Разам муж з жонкаю адседзелі 224 содні. Адразу пасля вызвалення сямʼя выехала ў Польшчу. Цяпер маладыя людзі жывуць у Кракаве. Сяргей працаваць у IT-кампаніі, у якой і працаваў да свайго зняволення. Настасся ж пакуль не працуе, займаецца вывучэннем польскай і ангельскай моваў.

«Можна сказаць, што нам пашанцавала. Таму агулам усё добра», – падсумоўвае Сяргей Крупеніч.

Таксама ў праграме:

  • Экстрэмальныя ўцёкі. Як палітычны пераслед вымушае беларусаў ісці на крайнія меры?
  • «Прапагандыстам вырву языкі». Што беларусы хацелі б перадаць прыхільнікам Лукашэнкі?
  • Патрэбныя рэальныя дзеянні. Што беларусы думаюць пра апазіцыю?

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».