Лукашэнка ўжо не адправіць войска супраць Украіны? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Стратэгічны пералом у ваенных дзеяннях ці чарговы крамлёўскі хітрык?

Вайна Расеі супраць Украіны правалілася, і Масква гатовая да саступак, так лічыць частка вайсковых экспертаў. З гэтым звязаны нібыта масавы вывад войскаў з Кіеўскага напрамку. Сакратар Рады Нацыянальнай Бяспекі Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Расея перакідвае частку войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей на Данецкі і Харкаўскі напрамкі. Адбыўся стратэгічны пералом у ваенных дзеяннях ці мы назіраем чарговы крамлёўскі хітрык? І чым на гэта адкажа Кіеў, разбіралася Вольга Міцкевіч.

Крэмль пралічыўся ў ваенных планах. Як Пуцін прымаў рашэнне пра вайну?

Расея надоўга пераўтворыцца ў Паўночную Карэю, ці Пуцін скончыць так як Гітлер? Інтэрв’ю з Яўгенам Кісялёвым, украінскім журналістам і палітычным каментатарам.

Ці Пуцін памяняе тактыку з-за няўдачаў пад Кіевам?

Расея адводзіць частку войскаў ад Кіева і Чарнігава і нарошчвае абстрэлы. Уладзімір Пуцін усё больш нагадвае Адольфа Гітлера. Сядзіць у бункеры і адтуль кіруе вайной. Чаму гаспадар Крамля маўчыць. Надзея Бельская.

Вагнераўцы і кадыраўцы супраць Украіны. Найміты Пуціна пераломяць ход вайны?

У Данбасе зараз знаходзяцца каля тысячы байцоў прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера», у якіх ёсць вопыт вядзення баявых дзеянняў там. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў спікер Пентагона Джон Кірбі. У сацыяльных сетках актыўна набіраюць наймітаў, якія найбліжэйшым часам павінны адправіцца ва Украіну. Якую ролю ў вайне граюць таксама кадыраўцы – чачэнскія баевікі на службе Пуціна? Ці зможа іх прыбыццё пераламаць ход вайны?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «ПраСвет» у профілях у Facebook і «Одноклассниках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: president.gov.by