Якія абставіны могуць падштурхнуць Лукашэнку да перамоваў?


Народ Беларусі патрабуе не толькі пераменаў. Цяпер у павестцы галоўнае патрабаванне перамоваў. Як адгукнецца на гэта сістэма Аляксандра Лукашэнкі? Абмяркоўваюць вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў і доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Госць студыі «Размовы» доктар палітычных навук, дырэктар Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч лічыць, што Аляксандр Лукашэнка і прыхільнікі дэмакратычных пераменаў успрымаюць перамовы па-рознаму.

«Пры пэўных абставінах гэта магчыма. Канешне, гэта не будуць прамыя перамовы з апанентамі. Без міжнароднага пасярэдніцтва тут не абыдзецца, хаця натуральна, што ўлады і перш за ўсё сам Лукашэнка будуць пазбягаць настолькі, наколькі хопіць рэсурсаў і магчымасцяў», – зазначыў госць студыі і дадаў, што палітычны крызіс усё яшчэ не вырашыўся.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Telegram Святланы Ціханоўскай, Srdjan Ilic / PIXSELL / Forum