Падтрымка ад беларусаў у 2022 годзе была вельмі адчувальная


Салідарнасць беларусаў не мае межаў. І няхай 2022 год быў цяжкі ва ўсіх сэнсах, але нават у такіх умовах мы здолелі падтрымліваць адно аднаго.

Праграма «Беларус беларусу» падсумоўвае 2022 год. Дзясяткі тых, каму была аказаная дапамога. Сярод іх – сям’я Інны Пыж’янавай, Дзяніс Шматко, палітуцякач Андрэй, Ганна з Гданьску, Юлія, Паліна і Рагнеда, сям’я Святланы з Ліды, дзеці палітвязняў Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча – і шмат іншых.

Дзякуем вам, нашыя гледачы! І спадзяемся, што нашае агульнае жаданне ў 2023 годзе споўніцца!

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.