Колькі байполаўцаў застаецца ў Беларусі? Лічба ўражвае


Афіцэры падчас пратэстаў хавалі форму ў пакетах: інсайды ад «BYPOL» у праграме «Беларускі свет».

Аляксандр Азараў – былы работнік ГУБАЗіК пры МУС РБ. Афіцэр міліцыі, які перайшоў на бок дэмакратычных сілаў у выніку палітычнага крызісу ў Беларусі. Сёння ўзначальвае арганізацыю «BYPOL» – беларускую ініцыятыву, створаную былымі супрацоўнікамі сілавых структураў для супрацьдзеяння ўладам Беларусі.

«Мы з 2020 года пабудавалі магутную арганізацыю, якая складаецца з дзейных і былых сілавікоў. А таксама грамадзянскіх асобаў, якія нам дапамагаюць. Арганізацыя складаецца з 600 чалавек, большасць з якіх застаецца ўнутры краіны. Частка з іх працягвае служыць. Мы заклікалі сілавікоў не звальняцца, бо звальненне не мае сэнсу. Нашая задача цяпер – стварыць ячэйкі на тэрыторыі Беларусі».

Аляксандр Азараў дае асабістыя гарантыі сілавікам і амністыю тым, хто не браў удзелу ў рэпрэсіях, а працаваў з «BYPOL» ці палком Каліноўскага.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  •  Беларуская студэнтка-мастачка ў Мюнхене
  •  Невялікая вёска Волька-Выганоўская ў Падляскім ваяводстве Польшчы з велічнаю гісторыяй

belsat.eu