На Лукашэнку данеслі ў міліцыю! Сатырычнае шоу


Чаму гарачая лінія «Данос» – кепская ідэя? Што шукаюць у інтэрнэце беларускія школьнікі? Як цяпер круціць службовыя раманы? Што за песні піша спартовец Канстанцін Якаўлеў? Абмяркоўваем навіны Беларусі ў новым выданні «Хай так TV».

Госць праграмы – Канстанцін Якаўлеў, былы трэнер гандбольнай каманды «Віцязь», актывіст аб’яднання спартоўцаў «SOS-BY», падпісант знакамітага ліста «Спартоўцы супраць гвалту», «лялькавод», «дармаед», «экстрэміст» і проста добры чалавек.

Фільмы
Спартоўцы з народам
2020.11.15 10:00

Глядзіце ў новым выпуску:

  • Гарачая лінія для самотнага ябацькі
  • Як патрыятычна пазбегнуць вакцынацыі
  • Настаўніца пакапалася ў павуковых запытах вучня
  • Лукашэнка выпадкова напісаў новы гімн Беларусі
  • Новы элемент джэнтльменскага набору лавеласа
  • «Могуць быць, а могуць не быць»: міністр спорту Кавальчук палічыў медалі
  • Канстанцін Якаўлеў пра дзяцінства ля турмы, пратэсты, каманду «Віцязь» і пераезд ва Украіну, а таксама пра сваю музычную творчасць і палеміку з Ганнай Шаркуновай.
Belsat Music Live
Аня Шаркунова здзіўляе ў жывым сэце для #BML
2020.04.18 21:30

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Stringer, Mikhail Metzel / TASS / Forum, president.gov.by