Пакуль расейскія ўлады праводзяць аперацыю «Мабілізацыя», расейцы вядуць сваю аперацыю – «Эміграцыя». Бягуць ужо нават ваенкамы! «Хай так TV» даведаўся, што неўзабаве давядзецца хавацца дэпутатам і нават губернатарам!
Праз анексію Расеяй чатырох рэгіёнаў Украіны і гэтак званую частковую мабілізацыю ўсе пашалелі. Сяргей Лаўроў блытае Луганск і Лаос. А ягоны беларускі калега Уладзімір Макей наракае на «аанаўскі купал» і філасофствуе, што «свет занадта складаны».
І толькі Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі захоўваюць здаровыя глузды і пачуццё гумару, нягледзячы на навакольны абсурд і дзічыну.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: sandexx / Wikimedia Commons