Мігранты распавялі беларусу, што з імі рабілі беларускія памежнікі


Пасля пратэстаў 2020 года рэжым Лукашэнкі давёў да банкруцтва бізнес Андрэя і прымусіў яго бегчы з Беларусі. У Нямеччыне ён трапіў у лагер, дзе былі мігранты, якія прарваліся ў Еўразвяз праз беларускую мяжу.

Андрэй – актыўны ўдзельнік супраціву рэжыму Лукашэнкі. Ён удзельнічаў у маршах, дваравых акцыях. Улады нанеслі ўдар па ягоным бізнесе – ён займаўся рамонтам аўтамабіляў, а напярэдадні Дня Волі 2021 года па яго прыйшлі. Пасля гэтага Андрэю прыйшлося з’ехаць ва Украіну, а пасля ўварвання расейскіх войскаў туды ён праз Польшчу падаўся ў Нямеччыну. Тут у яго адабралі пашпарт і накіравалі ў лагер для ўцекачоў.

Ён жыў разам з людзьмі, якія падчас міграцыйнага крызісу, ініцыяванага Лукашэнкам і Пуціным, накіроўваліся ў ЕЗ транзітам праз Беларусь. За два месяцы ў лагеры Андрэй пачуў шмат гісторыяў пра тое, як беларускія памежнікі абыходзіліся з эмігрантамі з Усходу.

«У лагеры бачыў тых людзей, якія спрабавалі прарвацца праз Беларусь. Яны скрайне негатыўна выказваліся пра памежнікаў беларускіх, якія быццам бы ім дапамагалі. Яны казалі, што іх збівалі, прымушалі ісці на мяжу. Тыя, з якімі я размаўляў», – распавядае Андрэй.

Цяпер Андрэя турбуе адна праблема – легалізацыя. Ён просіць медыі агучваць гэтую тэму, якая стала праблемнаю для шматлікіх беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Пры наяўнасці легалізацыі я ўсяго змагу дабіцца сам», – гаворыць Андрэй.

Як Андрэй трапіў у поле зроку сілавікоў? Чаму нават Тэлеграм ён лічыць небяспечным? Чаму яму давялося пакінуць Беларусь і спыніцца ў Нямеччыне? Чаму ў Нямеччыне беларусу амаль не магчыма атрымаць статус палітычнага ўцекача? Як эмігранты з Усходу запомняць Беларусь і беларускіх памежнікаў? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу».

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, нязломных артыстаў і іхных дзяцей, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.