Беларускі вайсковец далучыўся да ўкраінскага войска. «Мы будзем вызваляць Беларусь!»

У чарговым выданні «Ваяроў» мы пазнаёмім вас з беларускім добраахвотнікам батальёну «Тэрор» з пазыўным Борт. Борт – былы вайсковец, актыўны ўдзельнік пратэстаў у 2020 годзе.

«У нас была сабраная невялікая каманда ў Беларусі падчас пратэставых акцыяў у Беларусі, практычна ўся гэтая каманда ваюе ва Украіне. Мы амаль усе былыя вайскоўцы», – кажа Борт.

З пачаткам вайны ва Украіне Борт далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў. Ён прыехаў ваяваць супраць Расеі разам са Змітром Тэрорам Апанасовічам, з якім пазнаёміўся ў Беларусі падчас паслявыбарчых пратэстаў. Зміцер загінуў 26 сакавіка 2022 года ў баі за Ірпінь, у ягоны гонар батальён атрымаў назву «Тэрор».

«Напэўна, самае цяжкае, што мне ў жыцці даводзілася рабіць, – гэта нават не ваяваць, пад абстрэламі ляжаць, а паведаміць бацькам свайго сябра, што ён загінуў, і паказаць яго ў труне праз відэасувязь».

Змагаўся за свабоду Беларусі, загінуў, ратуючы Украіну. Кім быў Васіль Сябро Парфянкоў?

Борт кажа, што «з першапачатковага складу, з якім у пакоі мы жылі разам на пачатку вайны, быў Паша Волат, Ваня Брэст, ну вось і я. Такое цяжкае пачуцце – разумець, што сяброў ужо няма», але нягледзячы на страты, беларускія ваяры змагаюцца супраць Расеі, а «калі прыйдзе момант вызваляць Беларусь – мы будзем вызваляць Беларусь. Адны з першых туды зойдзем».

У гэтым выданні вы пабачыце эксклюзіўныя баявыя відэа з асабістага архіву Борта, а таксама даведаецеся пра ўзровень падрыхтоўкі беларускіх добраахвотнікаў, пра іхную экіпіроўку і пра тое, як яны мадэрнізуюць зброю, а таксама тое, як правільна перасоўвацца па мясцовасці ў ваенных умовах, – і шмат цікавага з баявых будняў беларускіх ваяроў.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец Анджэй: «Аднаму вусатаму му#@ку не захацелася пакідаць сваю пасаду»

«Украіна пераможа, Беларусь чакае вызваленне. Інакш быць не можа»: каліновец Мінута

Каліновец Ваўкалак ацаніў армію Беларусі

Беларускія ваяры пра Івана Брэста: «Ён вучыў нас не баяцца»

Каліновец вырашыў біцца да вызвалення апошняга палітвязня

У палку Каліноўскага ваюе дызайнер са штабу Віктара Бабарыкі

Беларус ваяваў у «Азове», цяпер зноў змагаецца з акупантамі

Пазыўны Север. Яна ратуе жыцці каліноўцаў