Чалы: Рэжым вяртае прыгоннае права


Новы праект указу Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ўводзіць прыгоннае права для кваліфікаваных працаўнікоў. Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

У краіне другі год запар падаюць інвестыцыі, нягледзячы на ўвесь рост ВУП. Расказвае эканаміст Сяргей Чалы:

«У кампаненце інвестыцыяў менавіта выдаткі на будаўніча-мантажныя работы падаюць наймацней. (…) Пад ударам кваліфікаваныя работнікі і кваліфікаваныя інжынерна-тэхнічныя працаўнікі, асабліва інжынерна-тэхнічныя працаўнікі, якія маюць кваліфікацыйныя атэстаты: прарабы, майстры».

Паколькі замоваў у дзяржаўных трэстаў усё менш, як і працы, кваліфікаваныя працаўнікі пачынаюць сыходзіць у прыватны бізнес. І знайшлі цікавы выхад з сітуацыі, працягвае адмыслоўца:

«Давайце прымусім, запатрабуем павялічваць штат будаўнічай кампаніі. Мінбудархітэктуры хоча павялічыць колькасць работнікаў, неабходных для захавання атэстату. І зрабіць гэта ўмовай атэстацыі для кампаніяў. Калі інжынеры звальняюцца ці мяняюць працу, то губляюць гэты кваліфікацыйны атэстат. Што зусім глупства».

Насамрэч гэта ідэя з прыгонным правам, калісьці такое было ў дрэваапрацоўчай галіне.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Санкцыі супраць «Белкалію» прывядуць да сусветнага голаду?
  • Беларусь – на мяжы пазыковай пасткі
  • Фінансавае падтрыманне Беларусі з боку Расеі можа стаць менш прадказальным

Belsat.eu