Як Ірына Абельская зарабляе на школе для «залатой моладзі»

Новае расследаванне ад праграмы «Давайце разбірацца» пра новую, дагэтуль невядомую старонку жыцця былой палюбоўніцы Аляксандра Лукашэнкі, лекаркі Ірыны Абельскай. Пару гадоў таму яна, у імкненні даць сыну Мікалаю добрую адукацыю – занялася бізнесам у сферы адукацыйных паслуг і адкрыла элітную школу.

Паводле журналістаў-расследавальнікаў, у 2019 годзе галоўны лекар лечкамісіі Ірына Абельская зарэгістравала кампанію «Гарызонты ведаў», дзейнасць якой – агульная сярэдняя адукацыя. І гэта нягледзячы на тое, што што знаходзячыся на дзяржаўнай службе Абельская не мела права адначасова адкрываць прыватны бізнес.

Жанчыны Лукашэнкі. Расследаванне пра Абельскую, Каткавец і мадэляў Сашы Варламава

Незадоўга да рэгістрацыі кампаніі Абельскай – у 2018 годзе ў Драздах распачалі будаўніцтва прыватнай элітнай школы, Менскай міжнароднай гімназіі. Будавалі хутка, яна была гатовая ўжо да 2020 году.

Расследавальнікі выявілі, што гэтую школу ўзвялі за грошы сябра Аляксандра Лукашэнкі, расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева. За год да пачатку будаўніцтва ён паабяцаў гэтую школу Лукашэнку.

Якія багацці сябар Аляксандра Лукашэнкі схаваў у Лондане?

Па інфармацыі ад інсайдараў менавіта ў гэтую новенькую гімназію Абельская і выправіла свайго сына Мікалая – пасля таго, як ён у неспакойным жніўні 2020-га забраў дакументы з ліцэю БДУ.

Уласнікі гімназіі атрымалі ад уладаў эксклюзіўныя магчымасці і беспрэцэдэнтныя прывілеі. Аўтары расследавання прыводзяць доказы, што з 2020 па 2022 год навучальная ўстанова замовіла тэхніку для вучобы больш чым на 100 тысяч долараў – ноўтбукі, музычныя цэнтры, капіявальныя машыны. Грошы на абсталяванне былі выдзеленыя з дзяржаўнага бюджэту.

Але не толькі на тэхніку элітная прыватная гімназія бярэ грошы падаткаплатнікаў. Нягледзячы на ​​тое, што навучанне каштуе 850 рублёў у месяц за кожнага вучня, кампанія замаўляла харчаванне для «залатой» моладзі за кошт рэспубліканскага бюджэту з фармулёўкай, «для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў і для іншых ільготнікаў». Так, дзяржава кампенсавала гімназіі харчаванне вучняў на паўтары тысячы долараў штомесяц. Пры гэтым у самой гімназіі распавялі, што ў іх ільготнікаў няма, а аплата харчавання ўваходзіць у кошт навучання. Аднак і гэта яшчэ не ўсё.

У 2022 годзе кіраўніцтва гімназіі замовіла сабе ўборку тэрыторыі і карпусоў – зноў за кошт простых беларусаў – на гэта з кішэні падаткаплатнікаў дасталі $ 40 тысяч. Большая частка гэтых закупаў адбывалася з адной крыніцы. Гэта значыць, паўнавартаснага гандлявання не было.

Паводле якіх схемаў грошы на такое навучанне выпампоўваюць з беларускага бюджэту? З кім і дзе вучацца ўнукі Аляксандра Лукашэнкі? Падрабязнасці глядзіце ў расследаванні.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларускія найміты Пуціна. Хто яны?

Шэйман запісаў бізнес-імперыю на студэнтку

Артапедаў «зачысцілі» ў інтарэсах сяброўкі Лукашэнак

Якую нерухомасць маюць прыспешнікі Лукашэнкі ў Дубаі?

«Гаманцы» Лукашэнкі выпампавалі з Беларусі мільярд долараў

Чаму ў Беларусі пацыенты пераплачваюць за пратэзы?

Хто стаіць за буйнымі казіно Беларусі?

Якія багацці сябар Аляксандра Лукашэнкі схаваў у Лондане?